реферат бесплатно, курсовые работы
 
Главная | Карта сайта
реферат бесплатно, курсовые работы
РАЗДЕЛЫ

реферат бесплатно, курсовые работы
ПАРТНЕРЫ

реферат бесплатно, курсовые работы
АЛФАВИТ
... А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

реферат бесплатно, курсовые работы
ПОИСК
Введите фамилию автора:


Беларуская журналістыка

У газеце шмат месца адводзілася аналізу літаратурнага жыцця, крытычным артыкулам аб творчасці асобных пісьменнікаў, разгляду новых твораў. Такім чынам развівалася крытыка і самакрытыка. Гэта ўжо быў пачатак 30-х гадоў і наступаў час рэпрэсій. Танальнасць крытыкі іншы раз была залішне эмацыянальная, ужо прадчуваліся ноткі абвінавачанняў у журналісцкім стылі.

Аднак «ЛІМ» друкаваў дыскусійныя матэрыялы, у якіх аналізаваліся розныя бакі мастацкай творчасці. Напрыклад, пад шапкай «На сходзе бальшавіцкай самакрытыкі разгорнем творчую дыскусію» былі змешчаны артыкулы П. Галавача «Слова ў творчай дыскусіі» і К. Чорнага «Рэальная шматграннасць і філасофскае адзінства» (1934, 1 сакавіка). Падобныя матэрыялы газета друкавала пастаянна. Такім чынам, са з'яўленнем «ЛІМа» асвятленне працэсу развіцця культуры набыло сістэмнасць і паслядоўнасць.

У першы час выхаду газеты перад рэдакцыяй была пастаўлена яшчэ адна важная задача - падрыхтаваць і правесці І з'езд пісьменнікаў Беларусі, які і адбыўся ў чэрвені 1934 г.

Літаратурная беларускай перыёдыка 20 - 30-х гадоў - гэта культурная з'ява нацыянальнага значэння. Можа быць, самая галоўная каштоўнасць яе ў тым, што тады быў закладзены моцны падмурак самасвядомасці беларускага народа.

Важнейшыя праблемы нацыянальнага адраджэння: беларуская мова, адукацыя, усе праявы культуры даходзілі да насельніцтва праз мастацкае слова. Гэта літаратурнае слова вельмі хутка замацавалася ў высокамастацкіх вобразах лепшых твораў вядомых і прызнаных беларускіх пісьменнікаў.

Разам з імі вырасла новае пакаленне мастакоў, якое магло б і не нарадзіцца ў іншых умовах. Толькі спрыяльныя абставіны вольнай народнай творчасці вылучылі са сваёй глыбіні маладнякоўскія таленты, што з'яўляецца бясспрэчным фактам рэвалюцыйнага развіцця нашай нацыянальнай культуры.

Літаратурныя газеты і часопісы ў той час былі галоўнай масавай кнігай адлюстравання вобразаў савецкай рэчаіснасці.

Узнікненне і развіццё друку моладзі Беларусі. «Красная смена» («Чырвоная змена»), «Юный пахарь» («Малады араты»)

Сістэмнасць у арганізацыі маладзёжнага друку наступіла пасля таго, як актывізавалася праца па стварэнню камсамольскіх арганізацый. У Беларусі гэты пачатак ідзе ад першага абласнога з'езда РКСМ Заходняй камуны 25 снежня 1918 г. у Смаленску. Тады было вырашана стварыць часопіс «Факел коммунизма», які выйшаў у Вільні толькі 2 сакавіка 1919 г. як орган ЦК камсамола Літвы і Беларусі. Нумар быў прысвечаны памяці К. Лібкнехта і Р. Люксембург і змяшчаў матэрыялы аб удзеле моладзі ў грамадзянскай вайне. У звароце рэдакцыі да чытачоў гаварылася: «У эпоху міжнароднай рэвалюцыі, у эпоху страшэннай барацьбы рабочага класа са сваімі прыгнятальнікамі мы выпускаем свой часопіс. Няхай наш орган пакажа юным пралетарыям шлях прадаўжэння барацьбы за канчатковае вызваленне. Наперад, таварышы, да сацыялізму!».

«Факел коммунизма» - гэта асобная веха ў маладзёжным руху. Фактычна ўпершыню ў гісторыі быў створаны часопіс для шырокіх мас працоўнай моладзі Літвы і Беларусі. Часопіс узнік у час барацьбы з белапалякамі, і тэматыка яго была амаль поўнасцю ваеннай: ён заклікаў моладзь да абароны заваёў рэвалюцыі. Калі варожыя войскі падышлі да Вільні, 50% ад усёй колькасці камсамольцаў пайшлі на фронт.

Разам з прызывамі на фронт «Факел коммунизма» тлумачыў: «Каб прыйсці да сацыялізму, патрэбна многа ведаў, як у галіне культуры, так і ў справе духоўнасці. Для гэтага на старонках свайго часопіса мы будзем знаёміць чытачоў з гісторыяй рабочага руху, з жыццём пралетарыяту, з задачамі моладзі ў дадзены момант, з яе імкненнямі. Акрамя таго, мы будзем змяшчаць мастацкія творы, вершы, апавяданні, усё гэта павінна быць працай саміх юных пралетарыяў»(1919, № 1). Аднак гэта была аддаленая перспектыва дзейнасці рэдкалегіі камсамольскага часопіса.

Франты грамадзянскай вайны патрабавалі ўсё новых і новых салдат. Пагэтаму і прапаганда партыйна-савецкага і маладзёжнага друку была настойлівай, несупыннай і нават прымусовай. У газеце таго перыяду можна прачытаць: «Дзяўчына! Спытай у свайго юнага таварыша, чаму ён яшчэ не на фронце?» або зусім катэгарычнае: «Хто не дапамагае фронту, той вораг рэвалюцыі!». Такія заключэнні на старонках газет выклікалі неадназначную рэакцыю ў моладзі. Хто па перакананню ўступіў у камсамол, а значыць, і ўспрыняў ідэі кастрычніцкай рэвалюцыі, лічыў гэта нармальнай з'явай. Такімі былі і журналісты маладзёжных выданняў.

У той жа час частка моладзі неадэкватна адносілася да новай улады і не разумела камсамольскіх законаў жыцця, а таму стрымана і насцярожана ставілася да прызыўных выступленняў у перыядычным друку. Пераадолець такі псіхалагічны настрой - было адной з важнейшых задач журналістаў маладзёжнага друку.

Другі нумар часопіса выйшаў у Мінску 15 чэрвеня 1919 г., а пасля таго, як Мінск быў захоплены белапалякамі, камсамольцы надрукавалі «Подпольный факел коммунизма».

У тым жа 1919 г. 13 красавіка ў Вільні выйшла газета «Красная молодёжь» - орган Цэнтральнага і Віленскага камітэтаў КСМ Літвы і Беларусі. Гэта і быў пачатак маладзёжнага друку ў Беларусі, хаця абодва выданні друкаваліся для моладзі дзвюх братніх рэспублік, часова аб'яднаных у адзіным саюзе.

«Красная молодёжь» - фактычна мабілізацыйнае выданне. Свой кароткі ваенны час газета выходзіла па адным пад адным лозунгам: «Усе ў Чырвоную Армію! Усё для Чырвонай Арміі!». Мы адзначаем рэвалюцыйны пафас матэрыялаў, якія былі больш падобны на адзіны заклік. У першым нумары «Красная молодёжь» звярталася да сваіх чытачоў: «У дні кастрычніцкага штурму крэпасці контррэвалюцыі Зімняга палаца чырвоныя сцягі саюзаў моладзі развіваліся на штыках, нясучых пагібель прыгнятальнікам і свабоду прыгнечаным. Вораг быў пераможаны, але не знішчаны. Пачалася доўгая і ўпартая барацьба. Пытанне пастаўлена аб жыцці і смерці. І на ўсіх этапах гэтай барацьбы шэрагі юных ратнікаў пастаянна наперадзе. Сотні магіл невядомых юных герояў на каледзінскім, красноўскім, дутаўскім і іншых франтах яскрава гавораць аб выключнай адданасці працоўнай моладзі рэвалюцыі».

Як бачна, тэкст газеты ідэалагізаваны. Маладыя салдаты аб'яўляліся героямі, юнымі ратнікамі, на якіх ускладалася надзея на перамогу ў грамадзянскай вайне. Члены КСМ у той час былі на паўваенным палажэнні і па першаму сігналу з'яўляліся на прызыўныя пункты для адпраўкі на фронт. «Красная молодёжь» 16 сакавіка надрукавала пастанову ЦК КСМ Л і Б аб мабілізацыі: у Чырвоную Армію камсамольская арганізацыя рэспублікі была прызвана амаль поўнасцю.

Зразумела, што час патрабаваў стварэння рэгулярна выходзячых газет і часопісаў для моладзі. Тым больш, што ў час грамадзянскай вайны юнакі станавіліся салдатамі і з імі неабходна было весці прапагандысцкую і адукацыйную працу. Аднак зрабіць гэта практычна было немагчыма з-за адсутнасці сродкаў, кваліфікаваных спецыялістаў і несупыннага перамяшчэння франтоў. Тады і была рэалізавана ідэя выпуску маладзёжных старонак у партыйных газетах. Першая такая старонка «Звезда молодёжи» у канцы сакавіка 1920 г. пачала друкавацца ў газеце «Звезда» у Смаленску, а затым і ў Мінску, куды была перавездена «Звезда» пасля яго вызвалення ад белапалякаў.

Старонкі моладзі друкаваліся ў многіх газетах: «Малады араты» у «Савецкай Беларусі», у Барысаўскай газеце «Бедняк» - «Страничка красной молодёжи», магілёўская «Соха и молот» друкавала старонку «Красная молодёжь» і г.д.

У студзені 1920 г. выйшаў часопіс «Молодой горн» - орган Віцебскага губкама РКСМ (большая частка Віцебскай губерні да 1924 г. уваходзіла ў склад РСФСР). Рэдкалегія бачыла сваю задачу ў палітычным і маральна-этычным выхаванні моладзі, стварэнні камсамольскіх ячэек і арганізацыі іх працы ў мірных умовах. Многа месца часопіс удзяляў сялянскай моладзі, расказваў аб арганізацыі камун, калектыўнай апрацоўцы зямлі.

Жыццё моладзі адлюстроўвалася на старонках часопіса рознабакова і шматгранна. Глыбокае тлумачэнне атрымалі праблемы асваення рабочых прафесій, уладкавання моладзі на працу, вучобу, выхавання ў юнакоў і дзяўчат рэалістычных адносін да буржуазнай маралі. Разам з гэтым «Молодой горн» друкаваў вершы, апавяданні беларускіх і рускіх аўтараў. Выходзіў часопіс да сярэдзіны 1921 г. і ў многім паспрыяў умацаванню губернскай камсамольскай арганізацыі. Пазней, у 1921 г., замест часопіса «Молодой горн» Віцебскі губкам РКСМ пачаў выдаваць газету «Юный творец», якая выходзіла раз у тыдзень фарматам раённай. Да 1923 г. выданне набыло папулярнасць у чытачоў і плошча яго была павялічана да фармату А-2.

«Юный творец» змястоўна адлюстроўваў жыццё камсамольскай арганізацыі губерні і праблемы рабоча-сялянскай моладзі. Зразумела, што асноўнай тэмай было тлумачэнне задач НЭПа, палітыкі камуністычнай партыі і камсамола. Рэдакцыя імкнулася не толькі прапагандаваць дырэктыўныя дакументы, што для друку таго часу было звычайнай справай і добразычліва ўспрымалася чытачамі, а таксама дапамагчы кожнаму юнаку і дзяўчыне знайсці сваё месца ў жыцці. Патрэбна вучыцца, набываць добрую прафесію і напружана працаваць, каб прыносіць карысць сабе і краіне, сцвярджалі журналісты «Юного творца».

У Гомельскай губерні выходзілі таксама старонкі моладзі ў партыйных газетах. Затым у жніўні 1920 г. быў створаны часопіс «Набат молодёжи» - орган губкама РКСМ. Першы нумар быў надрукаваны на грамадскіх пачатках партыйнай ячэйкай друкароў, якія дзеля гэтага арганізавалі васкрэснік. Перадавы артыкул быў прысвечаны задачам юнацкай прэсы. «Кожны камсамолец павінен удзельнічаць у сваім органе, - гаварылася ў артыкуле. - Толькі тады часопіс будзе паспяхова развівацца. Патрэбна стварыць старонкі моладзі ва ўсіх савецкіх і партыйных органах. Самыя буйныя паветы могуць выдаваць таксама свае старонкі», - рэкамендаваў «Набат молодёжи». Аднак выйшла ўсяго тры нумары часопіса.

Тады 1 мая 1921 г. губкам пачаў выдаваць штотыднёвую газету «Набат молодёжи». Спачатку яна выходзіла невялікім тыражом, здараліся перапынкі ў выпусках з-за недахопу сродкаў, але ўжо ў 1922 г. «Набат молодёжи» друкаваўся тыражом у тысячу экземпляраў. Чытачы прыхільна ставіліся да сваёй газеты, і ў 1923 г. яна разыходзілася па індывідуальнай падпісцы. Матэрыяльнае становішча рэдакцыі палепшылася і «Набат молодёжи» часта выходзіў на 6 палосах павялічаным фарматам. У кастрычніку 1924 г. газета была зарыентавана на сельскую моладзь і выходзіла да канца 1925 г. тыражом больш за 5 тыс. экземпляраў.

У шматлікіх допісах у рэдакцыі маладзёжных выданняў юнакі і дзяўчаты паведамлялі, што са зместам газеты яны звяраюць сваё жыццё.

Пасля заканчэння грамадзянскай вайны жыццёвыя інтарэсы беларускай моладзі значна пашырыліся. Наступіла пара будаваць тое жыццё, аб якім яна марыла і за якое змагалася на вайне. Паўстала задача ў сувязі з гэтым стварыць рэспубліканскія газеты і часопісы для моладзі.

На IV з'ездзе КП(б)Б у лютым 1921 г. было прынята рашэнне аб заснаванні рэспубліканскага камсамольскага выдання. А ў гонар адкрыцця 2-га Усебеларускага з'езда КСМБ 21 красавіка 1921 г. выйшаў першы нумар газеты «Красная смена» - орган ЦК КСМБ. Асноўная задача камсамольскага органа друку была сфармулявана наступным чынам: «Сёння выходзіць першы нумар газеты рабоча-сялянскай моладзі Беларусі «Красная смена». Нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы, у якіх знаходзіцца савецкая рэспубліка, нягледзячы на цяжкае гаспадарчае палажэнне нашай краіны, моладзь Беларусі мае свой орган. «Красная смена» будзе клікаць моладзь да працы, на барацьбу за ідэалы камунізму. Кожны юны рабочы, малады селянін, пралетарый, навучэнец можа на стронках нашай газеты атрымаць адказы на хвалюючыя яго пытанні, напісаць аб усім, што яго цікавіць. Жыццё моладзі на фабрыцы, у майстэрні, за станком і плугам будзе адлюстравана на стронках нашай газеты. «Красная смена» пакажа юным пралетарыям шлях барацьбы за вызваленне рабочага класса» (1919, 21 красавіка).

«Красная смена» стала не толькі летапісам гісторыі беларускай моладзі, але і інстытутам выхавання падрастаючага пакалення. У той час ніхто не мог думаць, што першая маладзёжная газета будзе мець такую багатую гісторыю, стане нацыянальнай каштоўнасцю, лепшай сярод камсамольскіх выданняў у СССР.

Аднак і на той час пачатак выхаду «Красной смены» меў важнае палітычнае і культурнае значэнне. Моладзь Беларусі пачынала працаваць у мірных умовах, павышала свой матэрыяльны і культурны ўзровень жыцця. Пагэтаму адэкватна ўспрымаліся заклікі да стваральнай працы, вучобы, арганізацыі ячэек у вёсках, на прадпрыемствах, воінскіх падраздзяленнях і інш. Гэта стала зместам камсамольскага друку.

Спачатку газета выходзіла толькі раз у тыдзень на чатырох старонках. Рэдкалегія друкавала невялікія артыкулы і заметкі, пісьмы чытачоў, вяла рубрыкі «Жыццё працоўнай моладзі», «Па камсамольскай Беларусі», «Навуковы аддзел», «Школа», «Тэатр і мастацтва», «Камсамольская мяцёлка» і інш., якія ўтрымлівалі цікавую інфармацыю. Кожны нумар адкрываўся перадавым артыкулам, у якім пазначаліся канкрэтныя задачы для рашэння камсамольскімі ячэйкамі. Першая старонка адводзілася для палітычнай інфармацыі, другая і трэцяя ўсебакова паказвалі жыццё моладзі. З артыкуламі выступалі кіраўнікі партыі, дзеячы навукі і культуры.

Чацвёртая стронка адводзілася для адказаў рабселькорам, там змяшчліся аддзелы «Чорная дошка» і «Пошта». «Красная смена», па ўспамінах сучаснікаў, была прадвеснікам новага зместу жыцця і дзейнасці моладзі. Неабходна падкрэсліць, што камсамольская газета з'яўлялася таксама і прапагандыстам партыйнай палітыкі і сістэмна тлумачыла сутнасць НЭПа, выступала супраць перажыткаў мінулага, агітавала маладых людзей за ўступленне ў камсамол.

Рэдакцыя заклікала моладзь да барацьбы супраць эксплуатацыі, да арганізаванага супрацьстаяння бандытызму, да новага быту і гуманістычнай маралі. Настойліва рэкамендавала пярвічным ячэйкам прымаць у камсамол у першую чаргу маладых людзей, правераных на справе, дзяцей рабочых і сялян, чырвонаармейцаў. У артыкуле «Чарговыя задачы саюза» гаварылася: «На першы план выходзіць сацыялістычная адукацыя нашай моладзі: школы, клубы, палітасветработа, дапрызыўная падрыхтоўка, прыём новых членаў камсамола - першачарговая работа КСМ» (1921, 21 красавіка).

Названая тэматыка далёка няпоўная. Былі ўзняты ў газеце важнейшыя пытанні, якімі займалася ўсё грамадства: голад у Паволжжы, ліквідацыя беспрацоўя, непісьменнасці. Самая мабільная, арганізаваная частка грамадства найлепшым чынам магла вырашыць гэтыя праблемы. Дзеля гэтага моладзь і асабліва камсамольцы працавалі ў вольны час, назапашваючы грамадзянскія і матэрыяльныя каштоўнасці. Усё гэта адбілася на старонках «Красной смены», тыраж якой ўжо ў 1923 г. складаў 4 тыс. экземпляраў. Такім чынам, «Красная смена» распачынала гісторыю адной з самых вядомых і старэйшых нацыянальных газет Беларусі.

У 1922 г. на анове сумеснай пастановы ЦК КП(б)Б і ЦК ЛКСМБ была створана газета сялянскай моладзі «Юный пахарь», рэдактарам якой стала В.Харужая. Назва газеты адлюстроўвала мэты новага выдання: аб'яднаць моладзь вёскі для выканання задач сацыялістычнага будаўніцтва. У газеце вялася «Старонка сельскагаспадарчых ведаў», пастаянна друкаваліся «Парады агранома», «Як рыхтаваць поле пад пасеў», «Як захаваць пасевы», «Што такое паравая машына», «Як працуе малацілка» і г.д. Гэта была своеасаблівая школа гаспадарчых ведаў.

Роля газеты «Юный пахарь» у прапагандзе новага быту вельмі значная. Пад рубрыкамі «Камсамол творыць новы быт», «Па вёсках за кнігай» высвечваўся шырокі спектр жыцця сельскай моладзі. Разам з гэтым выданне крытыкавала, высмейвала розныя недахопы, забабоны, даказвала іх шкоднасць.

Праўдзівае, аўтарытэтнае слова газеты падтрымлівалі вядомыя пісьменнікі. Я. Купала надрукаваў у «Маладым аратым» адзін з лепшых сваіх вершаў «Маладая Беларусь». У газетах моладзі выступалі Ц. Гартны, П. Трус, К. Крапіва, У. Дубоўка, М. Чарот і інш. Пад псеўданімам «Сусед Вясёлы» друкаваў свае фельетоны і апавяданні К. Чорны: «Зарабатак», «Папоўскі вялікдзень», «Фэст» (1925 г.).

Мастацкія творы «Малады араты» змяшчаў пад рубрыкай «Для чытання вечарам». Літаратурная тэматыка была вельмі шырокай. Аднак галоўнай заставалася тэма працоўнага выхавання. Камсамольскі работнік, а пазней вядомы пісьменнік Платон Галавач у сваіх артыкулах сцвярджаў, што ўзняць сельскую гаспадарку можна толькі тады, калі селянін навучыцца выкарыстоўваць тэхніку і навейшыя дасягненні агранаміі.

Маладыя пісьменнікі выступалі ў друку з артыкуламі па розных накірунках дзейнасці камсамолу, аднак асноўнай тэмай было выхаванне новага чалавека. К. Крапіва змясціў у «Маладым аратым» (1925 г.) вядомыя сатырычныя вершы: «Ціт заводзіць новы быт», «Будуйце лазні», «Свет у кут - менш пакут», а таксама фельетон «Споведзь» і інш.

Удзел літаратараў у камсамольскім друку надаваў газетам і часопісам арыгінальнасць, яркасць, пераканаўчасць. Артыкулы, вершы, апавяданні былі прывабным агітацыйным сродкам. Акрамя таго, паляпшаўся стыль, мова выданняў, узрастала журналісцкае майстэрства. Дзве рэспубліканскія маладзёжныя газеты станавіліся прыкметнай з'явай у грамадскім жыцці.

У той жа час тыраж «Красной смены» і «Юного пахаря» абмяжоўваўся у тым, што яны друкаваліся на рускай мове. Яшчэ раз падкрэслім, што ў 20-я гады прыкладна 80% моладзі рэспублікі пражывала ў сяле і карысталася роднай мовай. Пагэтаму пераход абедзвюх газет на беларускую мову ў 1924 г. стаў новым моцным імпульсам іх развіцця і адначасова фактарам нацыянальнага выхавання моладзі.

Штомесяц з пачатку 1923 г. «Юный пахарь» выпускаў дадатак-брашуру «Камсамольскі вечар». Там друкаваліся вершы, песні, прыпеўкі і абавязкова п'есы для пастаноўкі ў сельскім клубе. Адной з мэт дадатка было выяўленне творчых сіл у вёсцы.

З 6 ліпеня 1925 г. замест газеты «Малады араты» два разы ў месяц пачаў выдавацца часопіс пад той жа назвай. Ён прывыбна афармляўся, у ім змяшчаліся фотаздымкі і малюнкі. Вокладка заўсёды была каляровай. «Малады араты» будзе кіраваць працай і барацьбой за новую вёску, - гаварылася ў звароце да чытачоў, - за шматполле, за асушэнне балот, за аб'яднанне сялян у кааперацыі; будзе дапамагаць моладзі ў рабоце сельскіх саветаў, у камітэце ўзаемадапамогі, у школе; будзе адлюстроўваць жыццё і працу вясковай моладзі. Шмат месца будзе адведзена выхаванню нашых карэспандэнтаў для барацьбы за новую вёску» .

Старонкі «Маладога аратага» былі прадстаўлены селькорам, камсамольцам, маладым літаратарам. Паўлюк Трус, Змітрок Бядуля, Станіслаў Шушкевіч, Кандрат Крапіва, Пятро Глебка, Кузьма Чорны, Платон Галавач і іншыя змяшчалі ў ім свае творы. Кола праблем, якія абмяркоўваліся ў часопісе, даволі шырокае. Рэдакцыя расказвала, як у сяле адкрылі хату-чытальню, інструктавала камсамольскія ячэйкі, як арганізаваць сельскагаспадарчы гурток, як разгарнуць палітычную працу сярод насельніцтва. «Малады араты» друкаваў матэрыялы спецыялістаў, як адбіраць зерне для сяўбы, як правільна рыхтаваць поле і выкарыстоўваць угнаенні.

Шмат было зроблена часопісам для ўкаранення новага быту. На яго старонках пастаянна з'яўляліся артыкулы аб камсамольскіх вяселлях, у падтрымку выступленняў супраць кулакоў, самагоншчыкаў, праціўнікаў савецкай улады. Даволі грунтоўна інфармаваў часопіс чытачоў аб міжнародных падзеях. «Малады араты» выконваў асноўную ролю сацыяльнай сувязі дзяржавы, урада, грамадскіх арганізацый з сялянскай моладдзю. Часопіс карыстаўся павагай чытачоў і выходзіў да канца 1926 г. Рэдагаваў яго вядомы паэт Андрэй Александровіч.

У Беларусі выдаваліся газеты і часопісы для моладзі нацыянальных меншасцяў. З 8 красавіка па 15 мая 1919 г. выходзіла газета «Камуністішэ штіме» («Камуністычны голас») - орган Мінскага бюро яўкамола (яўрэйскага камсамола). У 1920 г. было надрукавана два нумары газеты «Юнге ворт» («Слова моладзі») - орган галоўнага камітэта яўкамола. Выходзілі таксама старонкі моладзі ў яўрэйскіх партыйных газетах.

Першыя яўрэйскія маладзёжныя выданні выходзілі нерэгулярна, невялікімі тыражамі. Для паляпшэння выхаваўчай працы сярод моладзі ЦК ЛКСМБ у 1922 г. пачаў выдаваць газету «Дэр юнгер арбетэр» («Малады рабочы»), якая існавала да 1936 г.

У першую пару рэдкалегія «Дэр юнгер арбетэр» не магла выпрацаваць свой стыль. Нумары запаўняліся артыкуламі аб міжнародным становішчы, мала змяшчалася пісем, быў нешматлікім рабселькораўскі актыў. Да таго ж, газета выходзіла не рэгулярна - адзін-два разы ў месяц. Вопыт і майстэрства прыходзілі паступова, журналісты вучыліся працы ў рэдакцыі «Красной смены». Ужо ў 1924 г. «Дэр юнгер арбетэр» была пераведзена на штотыднёвы выпуск. І калі першыя нумары газеты выходзілі тыражом 1,5 тыс. экземпляраў, то ў 1927 - 24 тысячы.

Арганізацыйную і прапагандысцкую работу праводзіў камсамол і сярод польскай моладзі. У газеце «Млот» у 1921 г. друкавалася старонка «Штандар млодзёжы» («Сцяг моладзі»). А 1 снежня 1921 г. пачала выходзіць газета «Гвязда млодзёжы» («Зорка моладзі») - штотыднёвік рабоча-сялянскай моладзі Беларусі і Расіі, орган ЦК КСМБ. Газета была падобнай на часопіс, выходзіла на 8 і болей стронках фарматам сучаснай раённай газеты. У звароце да чытачоў рэдкалегія падкрэслівала, што гістарычны лёс беларускага і польскага народаў цесна звязаны. У сучасны момант у выніку захопніцкай палітыкі буржуазіі польская і беларуская моладзь падзелена на два лагеры. У той жа час на тэрыторыі Савецкай Беларусі і іншых саюзных рэспублік пражывае многа маладых палякаў, якія будуць атрымліваць інфармацыю з СССР і з Польшчы на іх роднай мове. І на самой справе ў газеце вяліся рубрыкі «Жыццё польскай моладзі ў СССР», «Становішча моладзі ў Польшчы», «Моладзь у Заходняй Беларусі».

Такім чынам, «Зорка моладзі» была спецыфічнай газетай інтэрнацыянальнага накірунку. Ад імя шматлікіх чытачоў яна падтрымлівала імкненне заходнебеларускай моладзі да аб'яднання ў адной рэспубліцы і заклікала польскую моладзь падтрымліваць беларусаў у справядлівай барацьбе. У кожным нумары друкаваліся матэрыялы, накіраваныя супраць арыштаў, забойстваў, турэмнага зняволення моладзі ў Польшчы і Заходняй Беларусі, асвятлялася дзейнасць дэмакратычных арганізацый. «Зорка моладзі» выходзіла да 1927 г.

«Малады рабочы» і «Зорка моладзі» разыходзіліся па ўсёй краіне, асобныя нумары пападалі ў Польшчу, Чэхаславакію і інш. дзяржавы. Яны ўтрымлівалі шырокую інфармацыю аб савецкай краіне і аказвалі станоўчы ўплыў на польскую і яўрэйскую моладзь.

Беларускі дзяржаўны універсітэт, які быў адкрыты ў 1921 г., стаў пачынальнікам студэнцкага друку. Першай газетай стаў «Голас рабфакаўца» - орган студэнцкага камітэта. Тады ж, у 1921 г., студэнты Горацкага сельгасінстытута пачалі выдаваць часопіс «Дни нашей жизни», а ў 1923 г. - часопіс «Голос революционного студенчества».

Выданні вышэйшых навучальных устаноў імкнуліся ўключыць студэнтаў у культурна-асветную і грамадска-палітычную работу, вялі абмеркаванне вучэбна-выхаваўчага працэсу. Вучоныя, камсамольскія і партыйныя работнікі выступалі супраць шкодных меркаванняў асобнай часткі грамадства, што моладзь з вёскі не можа быць студэнтамі інстытута. І для пераканання змяшчалі выступленні студэнтаў «ад станка і плуга».

У лютым 1924 г. студэнты БДУ выпусцілі часопіс «Голос пролетарского студенчества». Рэдкалегія даследавала гісторыю студэнцкага руху і рабіла вывад, што рэвалюцыйныя падзеі былі заўсёды звязаны з ім, пісала, што «пралетарый і бядняк-селянін павінны ведаць, як жыве, вучыцца, працуе, а часта і галадае наш студэнт».

У часопісе надрукаваны цікавы артыкул першага рэктара універсітэта У.І. Пічэты «Вузы и краеведение»(1924, № 1). Ён звяртаўся да студэнтаў з заклікам вывучаць родны край, каб адкрыць для чалавека скарбніцы прыроды. Каб узняць народную гаспадарку і рацыянальна скарыстаць прыроднае багацце, неабходна добра ведаць стан вытворчасці. А каб даць народу магчымасць усебаковага культурнага развіцця, неабходна вывучыць гісторыка-культурнае мінулае і на падставе гэтага будаваць новую культуру.

У кастрычніку 1924 г. у БДУ выйшла газета «Белорусский студент» з задумай стаць «рупарам усяго студэнцтва рэспублікі». Аднак гэтага не атрымалася. 2 лістапада 1924 г. была заснавана газета «Голос студента» - орган прафсаюзаў БДУ. У ёй быў надрукаваны артыкул рэктара У.І. Пічэты «Трэці год работы БДУ».

Студэнты-беларусы, якія вучыліся ў Маскве (звыш 1 тыс.), у 1924 г. пачалі выпускаць часопіс «Змаганне». Ён распаўсюджваўся ў беларускіх зямляцтвах маскоўскіх інстытутаў і быў дапаможнікам па вывучэнню гісторыі, эканомікі, геаграфіі, беларускай мовы і літаратуры. Крэда часопіса было ў наступным: «За што мы павінны змагацца? За ідэі камунізму. За ўмацаванне Саюза СССР. За вызваленне прыгнечаных усяго свету. Супраць чаго мы павінны змагацца? Супраць індывідуалізму. Супраць шавінізму. Супраць панскага прагнёту над братамі за мяжой»(1924, № 1). Выданне асвятляла студэнцкае жыццё беларускага зямляцтва, расказвала аб навучальных установах Масквы і вяло палеміку з эмігранцкімі беларускімі выданнямі.

У лютым 1925 г. выйшаў часопіс «Чырвоны сцяг» - орган беларускага бюро пралетарскага студэнцтва і цэнтральнага ўпраўлення зямляцтва г. Масквы. «Наш часопіс - чырвоны сцяг таго студэнцтва, якое выйшла з радоў пралетарыяту, сялянскай беднаты і сераднякоў, таго студэнцтва, якое хоча і будзе працаваць над умацаваннем Беларусі як часткі СССР, над яе эканамічным і культурным росквітам». Так фармулявала рэдкалегія задачы свайго часопіса. Потым гэта праграма ўвасобілася ў змесце «Чырвонага сцяга». Жыццё студэнцтва ў Маскве і Беларусі, пытанні палітыкі, эканомікі, культуры, міжнародныя праблемы былі ў полі зроку рэдакцыі часопіса. Шмат увагі ўдзялялася літаратуры. Там друкаваліся найбольш вядомыя маладыя паэты - М. Чарот, А. Александровіч, С. Шушкевіч. Выйшла ў свет сем нумароў «Чырвонага сцяга». Па тэматычнаму зместу і прафесійнаму афармленню гэта быў адзін з лепшых студэнцкіх часопісаў.

Заснаванне студэнцкага друку - з'ява асаблівая. Не толькі таму, што друк адлюстроўваў жыццё найбольш адукаванай часткі беларускай моладзі. Газеты і часопісы вышэйшых навучальных устаноў закладвалі падмурак фарміравання важнейшых рыс нацыянальнай інтэлігенцыі савецкага часу.

У першыя гады пасля грамадзянскай вайны актывізавалася праца па арганізацыі дзіцячага руху. У 1922 г. была створана Усесаюзная піянерская арганізацыя, якая пачала выпускаць свае газеты і часопісы. У Беларусі ў 1921-1922 гг. пад рэдакцыяй З. Бядулі выдаваўся дзіцячы часопіс «Зоркі». Гэта была невялікая кніжка з каляровай вокладкай. У ёй змяшчаліся творы для дзяцей. Я. Купала, М. Чарот, З. Бядуля і інш. найбольш часта друкаваліся ў часопісе. У першым нумары прапанаваў чытачам свае пачатковыя літаратурныя вопыты Мікалай Раманоўскі - Кузьма Чорны: верш «К дзеткам» і апавяданне «Гузік».

У 1923 г. газета «Звезда выпускала дадатак «Юный строитель» - орган Цэнтральнага Бюро дзіцячых камуністычных груп імя У.І. Леніна пры Белбюро ЦК РКСМ. Газета выходзіла адзін раз у тыдзень і рассылалася бясплатна ў піянерскія і камсамольскія арганізацыі.

Можна лічыць, што вышэй названыя дзіцячыя перыядычныя выданні падрыхтавалі аснову для стварэння часопіса «Беларускі піянер» у студзені 1924 г. Перад рэдкалегіяй ставілася задача арганізацыйнага і маральна-палітычнага ўмацавання піянерскага руху. «Для гэтага «Беларускі піянер» будзе друкаваць на сваіх старонках матэрыялы, якія дапамогуць піянерам актыўна ўдзельнічаць у барацьбе і працы, пазнаёмяць з лепшымі творамі пралетарскіх пісьменнікаў, а таксама творчасцю юных піянераў», - гаварылася ў звароце да чытачоў.

Для ўступаючых у піянеры часопіс уключаў цікавыя матэрыялы аб тым, як у гэтых арганізацыях дзейнічае мастацкая самадзейнасць, праходзяць літаратурныя вечары, піянерскія зборы, лінейкі, паходы. Гэта было новае цікавае жыццё, і яно прыцягвала да сябе дзяцей.

Амаль у кожным нумары рэдкалегія падкрэслівала патрабаванне часу - дзіця школьнага ўзросту павінна абавязкова вучыцца. Часопіс адводзіў свае старонкі для расказаў аб арганізацыі шэфства, рабоце хат-чытальняў, сустрэч з вядомымі людзьмі. У № 3 часопіса за 1925 г. змешчаны цікавы фотаздымак - Я. Колас чытае вершы піянерам.

У Гомелі 6 чэрвеня 1924 г. пачала друкавацца газета «Искра Ильича». З часам яна стала папулярным дзіцячым выданнем. Калі першы нумар выйшаў тыражом 2,5 тыс., 32-гі ўжо быў надрукаваны ў 8 тыс. экземпляраў. Газета выходзіла да 1926 г.

З 1925 г. з'яўвілася магчымасць выдаваць піянерскую яўрэйскую газету. Гэта быў «Юнгер піянер» («Юны піянер») - які выходзіў як дадатак да партыйнай газеты «Векер» («Будзільнік»). Газета выпускалася на чатырох старонках адзін раз у тыдзень. У 1928 г. «Піянер векер» стаў дадаткам да «Дэр юнгер арбетэр», а ў 1929 г. зноў была створана самастойная газета «Юнегр ленінец» («Юны ленінец») - орган ЦК КСМБ. Яна выдавалася да 1938 г.

Дзіцячы друк Беларусі быў першым звяном ў сістэме партыйна-савецкага друку. У наступныя перыяды гісторыі піянерскія газеты і часопісы набудуць устойлівасць, масавасць, а журналісты выпрацуюць асаблівае майстэрства весці штодзённы дыялог з самымі юнымі чытачамі. У патрыятычным, маральна-этычным выхаванні піянерскі друк меў несумненныя здабыткі.

Такім чынам, да 1925 г. у Беларусі была створана разгалінаваная сістэма перыядычнага друку, адпавядаючая патрабаванням разнастайнага кола чытачоў. Яна абапіралася таксама на марксісцкую ідэалогію і была з'арыентавана на будаўніцтва сацыялізму. Гэтай мэце падпарадкоўваўся і партыйна-савецкі друк. Свабода слова здзяйснялася вышэйшым кіраўніцтвам адзіным партыйным «правільным курсам».

ЛIТАРАТУРА

1. Конев А.Г. История журналистики Беларуси, Мн: Выш. Школа, 2005г.

2. Виноградов А.Н. Истоки белоруской печати и журналистики, Мн, АОЛА, 2005г.

Страницы: 1, 2


реферат бесплатно, курсовые работы
НОВОСТИ реферат бесплатно, курсовые работы
реферат бесплатно, курсовые работы
ВХОД реферат бесплатно, курсовые работы
Логин:
Пароль:
регистрация
забыли пароль?

реферат бесплатно, курсовые работы    
реферат бесплатно, курсовые работы
ТЕГИ реферат бесплатно, курсовые работы

Рефераты бесплатно, реферат бесплатно, курсовые работы, реферат, доклады, рефераты, рефераты скачать, рефераты на тему, сочинения, курсовые, дипломы, научные работы и многое другое.


Copyright © 2012 г.
При использовании материалов - ссылка на сайт обязательна.